Навіны

Культавы ў вузкіх колах «падвал» здаюць у арэнду ў Гродне

У Гродне на вуліцы Цітова, 9 прапануюць арандаваць падвал. Раней у ім размяшчаўся бар RockStar. Аб’яву размясцілі на сайце Гродзенскага цэнтра нерухомасці.

Уваход у былы бар RockStar. Крыніца: gcn.by

Плошча памяшкання — амаль 230 кв.м. У падвале ёсць водазабеспячэнне, электрычнасць, санвузел. Уладальнік падвала — адміністрацыя Кастрычніцкага раёна Гродна.

Новага ўладальніка памяшкання плануюць знайсці праз аўкцыён. Дата аўкцыёна пакуль невядома. Паводле «Вячэрняга Гродна» цана за арэнду памяшкання ў месяц каля 600 рублёў без уліку камунальных аплат.

Што раней там было

Раней тут размяшчаўся бар «Андэграўнд». У 2016 годзе на яго месцы адкрылі новую ўстанову — бар RockStar. Там адбываліся канцэрты музыкаў-пачаткоўцаў, а таксама выступалі вопытныя выканаўцы. У RockStar выступалі беларускія гурты «Петля Пристрастия», «Разбітае Сэрца Пацана», а таксама гродзенскія Mister X, Messed Up, The Goonzz.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…

10 мая 2024

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024