Навіны

У Гродне адрамантуюць навучальны корпус ГрДУ на Паповіча

У Гродне запланавана мадэрнізацыя навучальнага корпуса Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па вул. Паповіча, 50. Рэканструююць частку памяшканняў першага паверха. Таксама добраўпарадкуюць прылеглую тэрыторыю. Пакуль выбіраюць генеральную падрадную арганізацыю для выканання будаўнічых работ.

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы праводзіць конкурс з абмежаваным удзелам.

Агульны кошт закупкі - 8 653 242 рублёў. Большую частку возьмуць з рэспубліканскага бюджэту, частку — са сродкаў заказчыка. Рамонтам будуць займацца з 17 ліпеня 2023 года па 17 студзеня 2024 года.

Што з’явіцца ў корпусе?

Пасля перапланіроўкі з’явіцца буфет, гардэроб тэхнічнага персаналу з санвузлом і душавой. Галоўны ўваход будзе даступны для фізічна аслабленых асоб.

Таксама будзе двухсветная актавая зала. Запланаваны санвузел для фізічна аслабленых асоб, санвузлы для навучэнцаў і персаналу, два пакоі асабістай гігіены — з бідэ і гігіенічным душам. Таксама заменяць ліфт, дзверы, вокны, ганка.

Акрамя гэтага, адрамантуюць навесы, дах і сцены, падлогі. Таксама правядуць цеплавую мадэрнізацыю вонкавых сцен і аздобяць сцены. Таксама для лепшага натуральнага асвятлення павялічаць аконныя праёмы.

У рамках мадэрнізацыі купяць больш за 80 адзінак вучэбна-лабараторнага абсталявання, уключаючы мэблю, інтэрактыўную дошку і праекцыйны экран.

Хто яго зойме?

Раней паведамлялі, што на Паповіча, 50 перавядуць фізіка-тэхнічны факультэт ГрДУ з вуліцы Урублеўскага. Кіраўніцтва ВНУ прызнавала, што корпус на Урублеўскага — самы запушчаны. Але вінаваціла ў гэтым студэнтаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024