Навіны

У Гродне падпалілі патрульную машыну каля аддзялення, проста пад камерамі. Вінаватага шукала ўся міліцыя горада

У Гродне затрымалі жанчыну, якая, па звестках УУС, падпаліла міліцэйскі аўтамабіль. Для падпалу яна абрала стаянку перад аддзяленнем міліцыі, на якой былі ўсталяваныя камеры.

Усё адбылося 21 чэрвеня каля 17.30. На вуліцы Соламавай у Гродне на стаянцы каля будынка гарадскога аддзела міліцыі (аддзяленне міліцыі № 3 «Фолюш») загарэўся службовы аўтамабіль.

На відэа, апублікаваным прэс-службай міліцыі, відаць, што нейкі чалавек робіць некалькі крокаў да аўтамабіля, падобна, палівае яго гаручай вадкасцю, успыхвае полымя і чалавек адбягае.

Пацярпелых няма, узгаранне хутка патушылі супрацоўнікамі міліцыі, удакладняе прэс-служба. У патрульнага УАЗа пашкоджана лакафарбавае пакрыццё.

Падпальшчыка шукаў увесь асабовы склад міліцыі горада. Па прыкметах супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РУУС затрымалі 50-гадовую гродзенку. Яе знайшлі ў самыя кароткія тэрміны, падкрэсліваюць у міліцыі.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Дзеянням затрыманай абяцаюць даць прававую ацэнку.

Праваабаронцы не выключаюцьт, што гэта магла быць правакацыя з боку супрацоўнікаў спецслужбаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024