Школьны кірмаш ў Гродне будзе працаваць штодзённа з 28 ліпеня па 3 верасня 2023 года з 11:00 да 19:00. Набыць школьныя прылады можна будзе каля гандлёвага цэнтра OldCity, паведаміла БелТА са спасылкай на ўпраўленне гандлю і паслуг Гродзенскага аблвыканкама.

Сабраць дзіцяці ў школу - ад 126 да 580 рублёў. Дзе і калі адкрыецца школьны кірмаш у Гродне
Школьны кірмаш у Гродне. Архіўнае фота Hrodna.life

Колькі каштуе сабраць дзіцяці ў школу

«Цана камплекта адзення дзелавога стылю, аптымальнага набору школьна-пісьмовых і канцылярскіх прылад для навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі вар'іруецца ў дыяпазоне ад 126 да 580 рублёў», — сказалі БелТА ва ўпраўленні гандлю і паслуг Гродзенскага облвыканкама.

Дзе яшчэ можна будзе набыць школьныя прылады

Продаж тавараў для школьнікаў будуць арганізоўваць у выхадныя дні і дні працы рынкаў на адкрытых пляцоўках у Гродне і раённых цэнтрах. У крамах абсталююць больш за 160 куткоў першакласніка і школьніка.

Чытайце таксама: «Форма дысцыплінуе і наладжвае на працу». Якое адзенне для школьнікаў прапануе Беллегпрам