Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Вольга Бондарава дамаглася, каб "Еўраопт" прыбраў рэкламу

Гандлёвая сетка «Еўраопт» прыбрала рэкламу з выявай блогера Дзім Дзімыча з сайта школьных тавараў. Гэтага дамаглася гродзенская праўладная актывістка Вольга Бондарава, якая абвінаваціла блогера ў схаванай «прапагандзе ЛГБТ».

Бондарава дамаглася, каб “Еўраопт” змяніў сваю рэкламу. Але на гэтым яна не спыняецца (абноўлена)
Рэклама з Дзім Дзімычам, якую прыбралі з сайта «Еўраопта». Скрыншот news.zerkalo.io

Што адбылося?

Вольга Бондарава склала калектыўны зварот да адміністрацыі «Еўраопта» ад імя «грамадзян Беларусі, якія вызнаюць традыцыйныя хрысціянскія каштоўнасці». Яе абурыла рэклама бонсцікаў і тавараў для школы з «персанажам пад псеўданімам Дзім Дзімыч, які займаецца прапагандай ЛГБТ»

Хто такі Дзім Дзімыч

Дзім Дзімыч — беларускі блогер. У яго Tik Tok — амаль 2 млн падпісчыкаў, на YouTube-канале — 4,5 млн. Яго аўдыторыя — пераважна школьнікі-падлеткі. Прапаганду ЛГБТ Бондарава знайшла ў яго роліках, дзе ён апрануты ў адзенне ружовага колеру, а таксама ў яго жартоўных фота ў сукенцы. Пры гэтым згаданы блогер выступае на праўладных канцэртах і хваліць БРСМ.

«Вычварэнец — гэта заўсёды змагар, бо выступае супраць дзяржавы, зацікаўленай у традыцыйных сем’ях», — піша Бондарава ў калектыўным звароце. Яна прыходзіць да высновы, што такім спосабам «Еўраопт» «загадзя, да выбараў 2025 г., ужо заняўся падрыхтоўкай пратэстнага электарату».

Рэклама знікла не толькі з сайта

Рэкламу з Дзім Дзімычам прыбралі не толькі з сайта, але і з канала «Еўраопт» у TikTok. Гандлёвая сетка пакуль не пракаментавала знікненне рэкламы з блогерам.

Бондарава звярнулася да старшыні Савета дырэктароў і генеральнага дырэктара «Еўрагандаль», якому належаць «Еўраопты», з патрабаваннем «не спыняцца на дасягнутым і ачысціць» ад Дзім Дзімыча яшчэ рэкламу бонсцікаў.

Таксама Бондарава паабяцала разабрацца з тымі, хто запрасіў Дзім Дзімыча выступіць на «Славянскім базары» ў Віцебску.

Чытайце таксама: Бондарава хоча сцерці памяць пра Каліноўскі і Касцюшку і ваюе з «Еўраоптам»

UPD 1 жніўня. Фірма прыняла рашэнне прыпыніць размяшчэнне рэкламнай інфармацыі з выявай блогера Дзмітрыя Сіўчыка. Акрамя рэкламы, якую немагчыма неадкладна прыпыніць — напрыклад, улёткі.

«Сапраўдным паведамляем, што ТАА „Еўрагандаль“ няўхільна выконвае заканадаўства Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ў галіне рэкламы і культуры. Кіраўніцтва ТАА „Еўрагандаль“ падзяляе агульнапрынятыя ў Рэспубліцы Беларусь культурна-маральныя каштоўнасці беларускага народа. ТАА „Еўрагандаль“ з’яўляецца сацыяльна-арыентаванай арганізацыяй рознічнага гандлю, асноўнай задачай якой з’яўляецца задавальненне попыту насельніцтва на спажывецкія тавары», — напісалі ў адказе.

Таксама ў адказе адзначылі, што арганізацыя не пераследуе «ніякіх чужых беларускаму народу палітычных мэтаў. Адпаведна, меркаванне аб пратэстным электараце, выказанае ў звароце, з’яўляецца памылковым».