Навіны

У Гродне прадаюць прыватны дом побач з цэнтрам. Яго канфіскавалі за даўгі

Жылы дом па вул. Купальскай, 12 прадаюць у Гродне. У уладальніцы яго канфіскаваў за даўгі орган прымусовага выканання. Дом каштуе амаль $ 25 000.

Агульная плошча дома — 91,9 кв. м. Ёсць цокальны паверх, прыбудова, веранда, мансарда, сенцы. Адна сцяна — агульная з суседнім домам. На ўчастку ў 0,0432 га ёсць хлеў, прыбіральня і гараж.

Дом знаходзіцца ў прыватным сектары паміж вуліцай Савецкіх памежнікаў і Гагарына. Побач з домам — адміністрацыя Кастрычніцкага раёна, банк, крамы, кафэ, дзіцячыя сады, школа.

Дом прадаецца з правам пажыццёвага спадчыннага валодання. Яго прадае «Белюрзабеспячэнне». Пачатковы кошт — 74 700 рублёў. Таргі пачнецца 10 жніўня 2023 года. Зарэгістравацца на яго можна да 9 жніўня.

Чытайце таксама: У 2023 годзе ўлады Гродна выставяць на продаж 45 пакінутых аб’ектаў. Якія дамы і памяшканні можна будзе купіць?

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024