Навіны

Лукашэнка пра карты паляка гродзенскіх чыноўнікаў: «Не хочацца падразаць гэтых людзей»

У час паездкі ў Брэсцкую вобласць 1 жніўня Аляксандр Лукашэнка выказаўся аб уладальніках карты паляка і прызнаўся, што яна ёсць у многіх гродзенскіх чыноўнікаў.

Да Лукашэнкі нібыта звярнулася мясцовая жыхарка з пытаннем: «А як быць з картай паляка? Можа быць, яе трэба ўвогуле па-за законам пакінуць і неяк абмежаваць людзей, у якіх ёсць гэтая карта паляка?»

«А што да карты паляка, ну мы прыстойна падрэзалі крылы гэтым людзям. Адчуваю, што гэтая тэма ёсць. Мы яшчэ раз вернемся да гэтай праблемы», — адказаў Лукашэнка. Ён паабяцаў у Адміністрацыі прэзідэнта прапрацаваць гэтае пытанне і паглядзець, якія рабіць наступныя захады.

«Мужыкі, ну як так?»

«Не хочацца пакрыўдзіць і людзей. Вось я ў Гродне са шматлікімі знаёмы. Яны і ва ўладзе працуюць. Але карта паляка ў іх у кішэні ляжыць. Я кажу: „Мужыкі, ну як так?“ — „Аляксандр Рыгоравіч, ды вы не хвалюйцеся, калі трэба — заўтра аддамо“. Ну, кажа, усе бралі, мы ўзялі. Там паехаць кудысьці, яшчэ нейкая перавага была. Ну, усе атрымлівалі, кажа, і мы атрымалі. Не хочацца падразаць гэтых людзей. Таму мы робім акуратныя крокі», — сказаў Лукашэнка.

«Пераціскаць не трэба людзей. Людзі павінны жыць свабодна на сваёй зямлі, у сваім грамадстве. Каб яны выказвалі пазіцыю сваю, нікога не баяліся. У адваротным выпадку навошта такая дзяржава, дзе будуць ціснуць людзей. Таму вельмі важна не перагнуць палку. Гэта не я прыдумаў. Гэты народны выраз. Але пра гэтых падумаем», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Як улады змагаюцца з картай паляка

Беларускія ўлады даўно негатыўна глядзяць на карту паляка і яе ўладальнікаў. Чыніўнікі і дэпутаты парламента не раз казалі, што дакумент павінен быць у Беларусі забаронены, а яго ўладальнікі - абмежаваныя ў правах.

Вядома, што менавіта непажаданая Мінскам карта паляка некалькі гадоў не дазваляла былому кіраўніку аблспорту Алегу Андрэйчыку атрымаць доўгачаканае павышэнне і пераехаць на працу ў Мінспорту ў Мінск.

У маі 2023 уладальнікаў карт паляка, якія працуюць ва ўстановах адукацыі Ліды, пачалі выклікаць да начальства і патрабаваць адмовіцца ад карты, пагражаючы звальненнем. Таксама ўладальнікам карты паляка абяцалі, што яны могуць і не марыць аб прасоўванні па кар’ернай лесвіцы.

У ліпені 2023 года супрацоўнікі КДБ пачалі прыходзіць на «Гродна Азот» і выклікаць на размовы ўладальнікаў карты. Ім прапаноўвалі афіцыйна вярнуць дакумент у консульства або аддаць яго ў рукі кдбшніка.

Што такое карта паляка

Польшча пачала выдаваць карты паляка грамадзянам былых савецкіх рэспублік з 2008 года (з 2019 карту можа атрымаць грамадзянін любой краіны свету). У Беларусі польскія консульствы выдалі каля 160 тысяч карт паляка.

Карта паляка пацвярджае прыналежнасць да польскага народа і дае шэраг пераваг: дазваляе атрымаць гадавую польскую візу, дае зніжкі на чыгуначныя білеты і дазваляе бясплатна наведваць дзяржаўныя музеі ў Польшчы, карыстацца экстранай меддапамогай, займацца прадпрымальніцтвам на такіх жа ўмовах, як грамадзяне Польшчы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024