Навіны

Будоўля гандлёвага цэнтра каля OldCity адкладаецца — участак зноў прадаюць

Участак плошчай 1 га на вуліцы Дубко каля OldCity, дзе планавалі пабудаваць гандлёвы цэнтр, выставілі на аўкцыён. Адпаведную інфармацыю размясцілі на сайце Гродзенскага цэнтра нерухомасці. Папярэдні інвестар не выканаў патрабаванні.

Планавалася, што так будзе выглядаць новы гандлёвы цэнтр. Крыніца: realt.by

Новая цана ўчастка — амаль 156 тыс. рублёў. У Гродзенскім цэнтры нерухомасці зараз рыхтуюць дакументы да паўторнага аўкцыёна. Дата таргоў пакуль невядома.

Участак размяшчаецца побач з гандлёвым цэнтрам OldCity на вуліцы Дубко. Зараз на гэтым месцы знаходзяцца СТА, аўтамайстэрні і шынамантажы. Усяго плануюць знесці шэсць пабудоваў. Вышыня новага будынка не павінна перавышаць 16 м.

Яшчэ вясной у будучы ГЦ шукалі арандатараў

Гэты надзел прадалі з аўкцыёна ў 2021 годзе за 17,6 тыс. рублёў. Яго набыў гродзенскі бізнесовец, які валодае шэрагам аб’ектаў дзелавой нерухомасці ў цэнтры Гродна. Ён павінны быў знесці аўта-гарадок і ўзвесці на гэтым месцы трохпавярховы аб’ект грамадскага прызначэння плошчай больш за 10 тыс. кв.м.

Вясной 2023 года стала вядома, як выглядае праект новага гандлёвага цэнтра. Для памяшканняў ГЦ ужо шукалі гаспадароў. Там планавалі размясціць харчовую краму і гандлёвыя буцікі на першым паверсе, на другім — аб’ект грамадскага харчавання і іншыя гандлёвыя памяшканні. Акрамя гэтага, там збіраліся адкрыць салон прыгажосці, салярый, масажны кабінет, дзіцячы пакой для гульняў. На трэцім паверсе планавалі размясціць офісы.

Чытайце таксама: Новы гандлёвы цэнтр каля Old City пачнуць будаваць ужо сёлета. Як ён будзе выглядаць?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Былы палітвязень і яго жонка з Гродна адкрываюць у Вільні краму і творчую прастору

Гродзенцы Зміцер і Вольга Фурманавы адкрываюць у цэнтры Вільні краму і творчую прастору "Kropka". Там…

13 мая 2024

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…

10 мая 2024

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024