Адрас новага гандлёвага цэнтра будзе Дубко, 11. Будынак узвядуць трохпавярховым. Агульная плошча складзе 10 000 кв.м. Для памяшканняў запланаванага ГЦ ужо шукаюць гаспадароў.

Пачатак будаўніцтва запланаваны на 2023 год. Кошт «квадрата» ў новым гандлёвым цэнтры стартуе ад 2600 рублёў. Можна купіць памяшканні ад 200 да 5000 кв. м.

На першым паверсе прадугледжана размяшчэнне буйной харчовай крамы і гандлёвых буцікаў. На другім паверсе размесцяцца аб’ект грамадскага харчавання і гандлёвыя памяшканні. Трэці паверх падзеляць гандаль і памяшканні пад паслугі: салоны прыгажосці, салярый, масажны кабінет, дзіцячы гульнявы пакой. Будуць таксама офісныя і іншыя памяшканні. Плошча — ад 200 кв. м. да 5000 кв. м.

Новый ТЦ на Дубко
Новы ГЦ пабудуюць побач з OldCity. Крыніца: realt.by

Плошча гандлёвага цэнтра будзе 10 000 кв. м. Для параўнання, агульная плошча OldCity — 26 000 кв. м.

Хто будуе гандлёвы цэнтр

Участак плошчай у 1,0162 га прадалі з аўкцыёну летам 2021 года. Першапачаткова цана арэнды складала 13 285 рублёў, на аўкцыёне яна павысілася да 17 600. Для будаўніцтва пад знос пойдуць гаражы і склады па зав. Дзяржынскага, 21 і на вул. Дубко — дзясяткі пабудоў. Выдаткі на адабранне ўчастка і знос пабудоў ацэньвалі ў 1,4 млн рублёў.

Купіў участак гродзенскі бізнесмен, імя якога тады не назвалі. З OldCity ён абяцаў не канкураваць, а «зрабіць аб’ект даступным для насельніцтва».

Праектаваннем гандлёвага цэнтра займаецца кампанія «Европрестиж». Яе сузаснавальнікам з’яўляецца Станіслаў Сямашка, уладальнік сеткі гатэляў і ініцыятар будаўніцтва будынкаў у гістарычным цэнтры, на Калючынскай.

Чытайце таксама: