Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Старым замку 47-гадовы гродзенец разбіў вокны

У Гродне затрымалі мужчыну, які біў вокны ў Старым замку. Ён патлумачыў, што проста хацеў паглядзець, як жылі каралі. Інцыдэнт адбыўся 15 жніўня 2023 года, паведаміў Дэпартамент аховы МУС.

Мужчына разбіў вокны ў Старым замку: хацеў паглядзець, як жылі каралі
Разбітыя вокны ў Старым замку. Скрыншот з відэа Дэпартамента аховы

Каля 17-й гадзіны стораж заўважыла мужчыну, які біў вокны Старога замка. Яна праз трывожную кнопку выклікала групу затрымання.

Што вядома пра затрыманага

Жыхару Гродна 47 гадоў. Ён быў у стане алкагольнага ап’янення. Прычына, па якой ён пачаў біць вокны — цікаўнасць. Гродзенец патлумачыў, што хацеў паглядзець, як жылі каралі.

Яго даставілі ў раённае аддзяленне ўнутраных спраў. Адбываецца праверка.

Чытайце таксама: Гродзенская міліцыя: кожны дзень кагосьці прыцягваем да адказнасці за 2020 год