Гродна стане другім горадам, дзе адкрыецца мультыбрэндавая прастора We Are. Краму плануюць адкрыць восенню. У ёй будуць толькі беларускія брэнды.

UPD. Стала вядома, што крама адкрыецца ў ТРК «TRINITI».

Аналагічная крама ўжо год працуе ў Мінску ў Dana Mall. Там сабраныя толькі беларускія брэнды адзення. Яго заснавальнікі Вера і Павал Пракапенка прааналізавалі анлайн-продажы партнёраў і зразумелі, што менавіта з Гродна прыходзіць шмат заказаў. Крама ў Гродне паўторыць канцэпцыю мінскай прасторы. Там будзе прысутнічаць 15 беларускіх брэндаў, расказала Вера Пракапенка Realt.by. Якія менавіта, яна абяцае адкрыць пазней.

Галоўным адрозненнем прасторы ад іншых крамаў уладальнікі лічаць кліентаарыентаванасць. У ёй светла, вялікія люстэркі, кулер з вадой для кліентаў і канапа, дзе можна перадыхнуць.

крама беларускіх брэндаў we are
У прасторы We Are. Фото: realt.by

«Мы бачым, што змянілася стаўленне да лакальных брэндаў у стылістаў, інфлюенсераў і ў цэлым беларусак, якія заходзяць у краму па пакупкі. Яны сталі ставіцца больш лаяльна. Напрыклад, калі раней дзяўчаты перш за ўсё ішлі па пакупкі ў мас-маркет, то зараз найчасцей спачатку яны ідуць да нас і толькі потым у іншыя крамы», —
падзялілася заснавальніца.

За год працы We Are наведалі больш за 700 тысяч чалавек. У Instagram прасторы — 44 тысячы падпісантаў. На сайце праекта пералічаны 21 лакальны брэнд, з якімі We Are супрацоўнічае зараз. Гэта:

  • Murmur,
  • Nine 22,
  • Lsd Clothing,
  • Mia,
  • Time4:l3,
  • The Suitter,
  • Versia,
  • Dot Studio,
  • Annete,
  • Moshé,
  • Krikate,
  • Less,
  • Rawr,
  • Garsonnier,
  • Uno Más Uno,
  • Swan
  • Azet,
  • Allma,
  • Normal,
  • Mua,
  • Mstefa.

Чытайце таксама: