Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне закрылі кавярню Grunge cafe

Grunge cafe на Вялікай Траецкай, 28 у Гродне закрылася пасля больш чым года працы. Гэта была пляцоўка, дзе часта адбываліся выставы і тэматычныя сустрэчы.

У Гродне закрылі кафэ з творамі мастацтва. Аўтараў просяць забраць свае працы
Grunge cafe. Крыніца: старонка ўстановы ў Instagram

«Сябры! Па прычынах ад нас незалежных, ART cafe GRUNGE спыняе сваю працу. Хачу падзякаваць усім тым, хто з натхненнем паставіліся да такога крэатыўнага і творчага месца, як нашае кафэ», — напісаў на старонцы кафэ ў Instagram яго стваральнік Павел Станеўскі. «Каля я запускаў гэты праект, ніколі б не падумаў, што ў нас ў Гродне столькі таленавітых, пазітыўных і незвычайных людзей з вялікай колькасцю неверагодных творчых ідэй», — дадаў Павел.

Уладальнік кафэ просіць мастакоў, чые творы выстаўлены ў кавярні, забраць іх да 1 верасня 2023 года.

Чытайце таксама: Замест чыноўнікаў - тусоўшчыкі. У былой адміністрацыі Ленінскага раёна з’явіцца дворык з кафэ

Месца, якому не шанцуе

Grunge cafe адкрылі ў красавіку 2022 года на месцы бара La Bar Storiz. Інтэр'ер быў мінімалістычны, у розных адценнях шэрага. У меню былі кава, гарбата, ліманад, сэндвічы і круасаны.

У кафэ адбываліся выставы гродзенскіх мастакоў і фатографаў, майстар-класы па маляванні і лепцы з гліны. Таксама там праводзілі «Клуб аратараў».

Упершыню кафэ на гэтым месцы адкрылася ў канцы 2018 года. Яго канцэпцыя была — кава і хот-догі. Але яно не пратрымалася і трох месяцаў - уласнік прадаў яго. На тым жа месцы летам 2019 адкрылася кавярня «Za!Varka», назву якой дапамаглі выбраць падпісчыкі ў Instagram. У 2021 установа змяніла назву на LaBarStoriz, але ўжо ў жніўні таго ж года кавярню выставілі на продаж.

Магчыма, фіаска ўсіх кавярняў у гэтым памяшканні звязана з тым, што гэта не самае прахадное і папулярнае месца ў Гродне. Таксама размяшчэнне ў жылым доме не дазваляла ўстанове працаваць даўжэй, чым да 23.00.