Навіны

У Гродне за «экстрэмізм» затрымалі супрацоўніка Wildberries — актывіста штаба Бабарыкі (абноўлена)

У пункце выдачы Wildberries на рынку «Карона» ў Гродне затрымалі супрацоўніка Дзяніса Швыркіна. У відэа на канале сілавікоў ён кажа, што затрыманы за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Ролік апублікавалі 3 верасня, але затрыманне, верагодна, адбылося раней. Вядома, што ўжо 30 жніўня Дзяніса судзілі па арт. 19.11 КаАП якраз за «экстрэмізм».

Дзяніс Швыркін — юрыст, прадпрымальнік, шмат гадоў працаваў у кампаніі МТС. Падчас выбараў 2020 года падтрымліваў Віктара Бабарыку. У відэа ён кажа, што з’яўляецца ўдзельнікам ініцыятыўнай групы па рэгістрацыі партыі «Разам». Стварэнне гэтай партыі ў канцы жніўня 2020 года анансавала каманда Віктара Бабарыкі. Жаданне ўступіць у партыю заявіла 4400 чалавек, устаноўчы з’езд павінен быў прайсці ў траўні 2021 года, але ўжо першая сустрэча з аргкамітэтам у Маладзечне была сарваная сілавікамі. Пасля гэтага інфармацыі аб актыўнасці ініцыятыўнай групы не было.

UPD. Дзяніс Швыркін на волі. Яго адпусцілі са штрафам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024