Гродзенская міліцыя затрымала грамадзяніна Туркменістана з відам на жыхарства ў Беларусі. Яго затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў ВКонтакте і абразлівыя для грамадзян Расіі каментары пад публікацыямі ў Instagram.
Туркмен жыве ў Гродне 10 гадоў. Ён скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Пакуль працуе не па спецыяльнасці - бармэнам у гродзенскіх установах.
Сілавікі паведамілі што мужчыну змясцілі ў ІЧУ. Яны сцвярджаюць, што яму анулююць ВНЖ і дэпартуюць у Туркменістан.
Затрымліваць хлопца прыйшлі чацвёра сілавікоў.
Затрыманы — Мейліс Матдурдыеў, паведамляе Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область».
Раней казалі пра затрыманні грамадзян Польшчы і Прыбалтыкі нібыта за агентурную дзейнасць, а яшчэ — «дзясяткі грамадзян Украіны» нібыта за спробы здзяйснення тэрактаў, разведвальна-падрыўную і шпіёнскую дзейнасць. Асудзілі грамадзяніна Польшчы Ежы Жывалеўскага.
UPD. Мейліса пазбавілі віду на жыхарства і прызначылі дэпартацыю і штраф у памеры 900 рублёў, паведамляе Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область».
Чытайце таксама:
Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…
Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…