Навіны

У Гродне затрымалі яшчэ аднаго сябра партыі Бабарыкі

У Гродне затрымалі ўдзельніка аргкамітэта партыі Віктара Бабарыкі «Разам», які прайшоў рэгістрацыю ў плане «Перамога». Адпаведнае відэа з’явілася ў праўладных каналах 14 верасня.

На камеру хлопец сказаў, што збіраўся выконваць нязначныя дзеянні, якія яму дадуць у плане. Таксама ён паведаміў, што ўдзельнічаў у семінарах на тэму права і эканомікі.

Затрыманы ў Гродне. Скрыншот Hrodna.life

У канцы жніўня за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» затрымалі супрацоўніка Wildberries і сябра аргкамітэта партыі Дзяніса Швыркіна. Ён выйшаў са штрафам.

Пра жаданне стварыць партыю ці грамадскі рух паведамілі прадстаўнікі Віктара Бабарыкі ўжо пасля яго затрымання. Туды планавалі ўступіць 4400 чалавек. Першую ж сустрэчу з аргкамітэтам партыі ў Маладзечне сарвалі сілавікі.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024