Навіны

На «Гродна Азот» звальняюць за здымку на тэрыторыі прадпрыемства

На «Гродна Азот» нельга праводзіць несанкцыянаваную фота- і відэаздымку. Для кібербяспекі забаранілі падключэнне вонкавых прылад накшталт флэшак і мабільных тэлефонаў да завадскіх камп’ютараў. Пра гэта нагадаў намеснік генеральнага дырэктара па бяспецы і кадрах Алег Жывушка падчас нарады 19 верасня.

Ён адзначыў, што парушэнні былі. За іх пагражае вымова, а пры паўторным выпадку — звальненне. Ці давялося кагосьці ўжо звольніць, намеснік дырэктара не ўдакладніў.

«Гродна Азот» стаў адным з цэнтраў пратэстаў у 2020 годзе. Азатаўцы выходзілі на плошчу падчас мітынгаў, іх затрымлівалі цэлымі калонамі. На некаторых з іх завялі крымінальныя справы за ўдзел у пратэстах і каментары ў Telegram. На тэрыторыі прадпрыемства вывешвалі БЧБ-сцягі.

На прадпрыемстве планавалі страйк, за што чатырох супрацоўнікаў «Гродна Азот» і «Хімвалакно» асудзілі на тэрміны да 15 гадоў калоніі. Незалежны прафсаюз прадпрыемства ліквідавалі, а яго лідара Андрэя Ханевіча асудзілі на пяць гадоў калоніі. Затрыманні адбываюцца дагэтуль.

Чытайце таксама: «Гродна Азот» закупляе мабільныя тэлефоны. Верагодна, супрацоўнікам забароняць карыстацца сваімі смартфонамі

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024