У Гродне рыхтуюць да адкрыцця рэстаран Munterra. Ён заняў паўпадвальнае памяшканне на Савецкай, 31. Там раней шмат гадоў працавала адна з першых у Гродне піцэрый «Рэтра піца».

У цэнтры Гродна адкрыюць новы рэстаран. Верагодна, ён прыехаў з Масквы
Уваход ва ўстанову Munterra на вуліцы Савецкая, 31. Крыніца: Instagram

Новая ўстанова ўжо з’явілася на Google Maps, дзе апублікавалі час працы:

панядзелак — чацвер, нядзеля — з 12:00 да 00:00
пятніца — субота — з 12:00 да 06:00

Зараз у рэстаран шукаюць павароў і супрацоўнікаў. Адміністрацыя гатовая заплаціць таму, хто парэкамендуе супрацоўніка.

Госці з Масквы ці плагіят?

У Маскве ў 2021 годзе адкрылі рэстаран аўтарскай кухні Munterra. Яго пазіцыянуюць як атмасфернае лаўндж-месца прыцягнення культуры і аматараў прадуманых установаў. Шрыфт лагатыпа гродзенскага рэстарана цалкам супадае з маскоўскім. Верагодна, у Гродне рэстаран адкрываюць як франшызу маскоўскага. Таксама не выключаны плагіят.

Чытайце таксама: У Гродне адкрылі марціні-бар — з салатам з васьмінога і кальянам

Месца з гісторыяй

У 2004 годзе ў гэтым памяшканні адкрылася адна з першых гродзенскіх піцэрый — «Рэтра піца». Яна была вельмі папулярнай. Каб у яе патрапіць, гродзенцы па некалькі дзясяткаў хвілін стаялі ў чарзе. Неўзабаве яе ўласнікі стварылі цэлую сетку з чатырох установаў у цэнтры Гродна.

У савецкія часы і ў 1990-я гады месца таксама было папулярным — тут працаваў кафетэрый «Верасок», малочныя кактэйлі ў якім лічыліся самымі лепшымі ў горадзе.