Навіны

Цела загінулага ў Польшчы гродзенца даставілі ў Беларусь. Яго пахавалі

Блізкія загінулага на будоўлі ў Варшаве Рамана Багдана змаглі выехаць у Польшчу, каб забраць цела. На мінулым тыдні яго даставілі ў Беларусь. Тыдзень таму, 20 верасня, Рамана пахавалі на могілках у Гродне.

Блізкім зрабілі візы ў Польшчу за адзін дзень, каб паспрыяць з пахаваннем. Цела забірала беларуская рытуальная служба на спецыяльным транспарце. Цела прыйшлося цынкаваць. Таксама былі некаторыя складанасці з атрыманнем пасведчання аб смерці ў Беларусі.

Вечары памяці Рамана таксама прайшлі ў Варшаве. У тым ліку — на сквоце, дзе ён жыў і займаўся гаспадаркай. На развітанне прыехаў ягоны брат «Чарлі», які ваюе добраахвотнікам на баку Украіны.

Загінулы Раман быў антыфашыстам, удзельнічаў у актывісцкай дзейнасці. Яго апісваюць як усмешлівага і добразычлівага чалавека. Яму быў 21 год. 5 верасня хлопец працаваў на будоўлі і зваліўся з будаўнічых лясоў з вышыні шостага паверха. Па іншай інфармацыі — з чацвёртага. Пасля падзення ён быў жывы, яго даставілі ў бальніцу, але выратаваць не змаглі. Увечары 5 верасня Раман памёр.

На сэрвісе pomagam.pl сабралі 33 631 з 50 000 злотых (€ 7287 з € 10 834). Таксама некаторыя сябры адпраўлялі збор на персанальныя карты блізкіх Рамана. Сродкі перадалі блізкім Рамана.

Чытайце таксама: У эміграцыі памёр гродзенскі актывіст Дзяніс Швыркін

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024