Навіны

«Чалавек, які зрабіў гэтую краіну». Былы гродзенскі ідэолаг хоча зняць фільм пра Лукашэнку

Гендырэктар «Беларусьфільма» Юрый Аляксей, які раней кіраваў «Гроднааблкінавідэапракатам», БРСМ і быў адным з ідэолагаў у Гродне, прапанаваў зняць мастацкі фільм пра Аляксандра Лукашэнку. «Напэўна, ужо падыходзіць гэты час», — сказаў ён у размове з Рыгорам Азаронкам у эфіры тэлеканала СТБ. Гэта заўважыў Reform.by.

«Прэзідэнт не любіць і не ўхваліў бы такі праект — ён вельмі сціплы чалавек. Але для сябе, я, напрыклад, задумваўся аб такім, для сябе задумваліся аб фільме аб прэзідэнце?» — спытаў Рыгор у Юрыя Аляксея ў канцы размовы.

«Ведаеце, мы думаем, я таксама думаю, і мне падаецца, гэта неабходна зрабіць. Чалавек, які зрабіў гэтую краіну, чалавек, які вядзе беларусаў вось менавіта гэтым шляхам. Мы жывем ва ўнікальны час. Я лічу, што, мусіць, ужо падыходзіць гэты час, калі, можа быць, мы сумесна з вамі, з нашымі калегамі будзем абмяркоўваць і магчымасць, і неабходнасць гэтага. Я бачу, што гэта, напэўна, ужо трэба нам», — заявіў гендырэктар «Беларусьфільма».

Агулам усё інтэрв'ю было прысвечана ідэалагічнаму складальніку ў рабоце кінастудыі. Юрый Аляксей заявіў, што месца апазіцыянерам на «Беларусьфільме» няма.

«Вядома. Мы, „Беларусьфільм“, натуральна, з нашым прэзідэнтам, з нашай дзяржавай, і мы, яшчэ раз я хачу сказаць, мы праводзім і палітыку нашай дзяржавы. Гэта адлюстроўваецца ў нашых фільмах як дакументальных, так і мастацкіх. Таму, я лічу, культура — неад’емная частка дзяржаўнай палітыкі», — сказаў ён.

Хто такі Юрый Аляксей

Юрый Мар’янавіч Аляксей — генеральны дырэктар нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм». Яго 28 ліпеня 2023 года прызначыў на гэтую пасаду Аляксандр Лукашэнка.

У розныя гады Юрый Аляксей быў галоўным спецыялістам аддзела культуры Гродзенскага гарвыканкама, галоўным спецыялістам упраўлення ідэалогіі Гродзенскага аблвыканкама, узначальваў гродзенскі абласны БРСМ. З 2012 па 2016 года быў членам Савета Рэспублікі. З 2012 года быў генеральным дырэктарам камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднааблкінавідэапракат».

У 2017 годзе Юрый Аляксей падаваў у суд на гродзенскі блог s13.ru і дамогся, каб уладальніка блога Сяргея Чабоцьку аштрафавалі на 50 базавых велічынь быццам бы за рэкламу алкаголю. Парадаксальнасць сітуацыі была ў тым, што раней сам «Гроднааблкінавідэапракат» аштрафавалі па гэтым самым артыкуле.

У снежні 2017 года «Гроднааблкінавідэапракат» падаў у суд на Hrodna.life — і прайграў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024