Навіны

З офісніка на Гараднічанскай скралі дарагія карціны. Ад іх пазбавіліся нечаканым спосабам

У гандлёва-адміністрацыйным будынку на Гараднічанскай скралі дзве дарагія карціны. Злодзей пакінуў адбітак пальца, па якім яго і знайшлі. Але карцін у яго ўжо не было.

Паведамленне аб крадзяжы паступіла ў Ленінскі РАУС Гродна. На месцы следча-аператыўная група са спецыялістам Гродзенскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз знайшлі след пальца рукі. Ва ўпраўленні Камітэта судзебных экспертыз выявілі, што ён належыць 31-гадоваму гродзенцу. Злодзея знайшлі, і ён прызнаўся ў злачынстве.

Цікавы лёс скрадзеных карцін. Іх знайшлі ў некалькіх кварталах ад месца здарэння. Са слоў мужчыны, ён вырашыў пакінуць карціны на вуліцы, бо пабаяўся адказнасці за зробленае. Тым не менш, Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу супраць злодзея.

Адкуль у офісніку карціны

Будынак на Гараднічанскай, 23 — помнік архітэктуры ў складзе гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр Гродна». Будынак ў стылі эклектыкі 1890 года пабудовы купілі браты Скок у 2010 годзе. Да рэканструкцыі прыступілі толькі ў 2018 годзе, завяршылі працы ў 2020 годзе. Уласнікі ставілі для сябе задачу цалкам захаваць пабудову і паказаць яе аўтэнтычнасць. У асабняку пасля рэстаўрацыі захавалася арыгінальная лесвіца, старая плітка і карнізы. Адноўлены арыгінальныя балконы. Не змяніўся і фасад будынка з ляпнінай. Навуковым кіраўніком рэстаўрацыі аб’екта быў Раман Забела. Дызайнам інтэр'еру займалася Ірына Варкулевіч.

Памяшканні там здаюцца ў доўгатэрміновую арэнду. Сярод арандатараў - крама дызайнерскай мэблі, офіс міжнароднай кампаніі ISSOFT, шоў-рум з дызайнерскай адзеннем. У будынку не раз праходзілі выставы мастацтва.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024