Навіны

Прадукты пратэрмінаваныя, супрацоўнікі без даведак: санстанцыя знайшла парушэнні ва ўсіх гродзенскіх шаўрмічных

Супрацоўнікі гродзенскай санстанцыі праверылі выкананне санітарна-эпідэміялагічных нормаў у 11 гарадскіх шаўрмічных. Ва ўсіх знайшлі парушэнні і вынялі каля 225 кг прадуктаў, паведаміў Гродзенскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Якія парушэнні выявілі ў шаўрмічных

Ва ўсіх ўстановах на прадукцыі не было маркіроўкі, а прадукты былі пратэрмінаваныя. У кожным другім аб’екце былі прадукты з парушэннем умоваў захавання, а да працы былі дапушчаныя асобы, у якіх не было медычных справак аб стане здароўя.

Не першая падобная праверка ў Гродне

У жніўні 2023 года супрацоўнікі санстанцыі вынялі каля 530 кг прадуктаў у прадпрымальнікаў на Скідзельскім рынку. Як і ў выпадку з шаўрмічнымі, на гандлёвых месцах выявілі пратэрмінаваную гатовую мясную прадукцыю, адсутнасць маркіроўкі на гародніне, фруктах, бахчавых і мясе. Таксама былі парушэнні тэмпературнага рэжыму пры продажы гатовай мясной прадукцыі.

Чытайце таксама: Больш за паўтоны пратэрмінаваных прадуктаў знайшлі на Скідзельскім рынку

Пратэрмінаваныя прадукты і прадукты без маркіроўкі выявілі летам 2023 года ва ўсіх гродзенскіх летніх сезонных кафэ ў зонах адпачынку гараджан.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024