Ва ўсіх гродзенскіх летніх сезонных кафэ ў зонах адпачынку выявілі парушэнні. Пасля праверак у іх вынялі каля сямі кілаграм прадуктаў, паведаміў Гродзенскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.
![Пратэрмінаваныя прадукты і не тая тэмпература. Ва ўсіх летніх кафэ ў Гродне знайшлі парушэнні](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2022/08/013-pljazh-jubilejnoe-ozero-leto-800x533.jpg)
Якія парушэнні выявілі
Некаторыя кафэ захоўвалі прадукты без маркіроўкі альбо пратэрмінаваныя. Таксама кафэ не прытрымліваліся тэмпературнага рэжыму пры захоўванні прадукцыі.
Дзе адбыліся праверкі
Рэйды з праверкамі санітарных умоваў у летніх сезонных кафэ правялі на возеры Юбілейным, у Пышках (ля сцежкі здароўя), а таксама ў лесапаркавай зоне ўрочышча Ласосна.
Чытайце таксама: У Гродне адкрылі купальны сезон: пракуратура ўжо паспела знайсці парушэнні на пляжах