У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унеслі Telegram-канал «Беларускi праваслаўны прыход у Вiльнi». Гэта канал прыхода, які арганізавалі ў эміграцыі святары Георгій Рой і Аляксандр Кухта.
Яго прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» 20 кастрычніка суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы. Таксама суды розных раёнаў Беларусі цягам 19−20 кастрычніка прызналі экстрэмісцкімі:
Святары Георгій Рой і Аляксандр Кухта адрэагавалі на прызнанне паведамленнем у канале:
1. Пасля падзей 2020 года паняцце «экстрэміст» у нашай краіне памяняла сваё значэнне на абсалютна супрацьлеглае. Быць «экстрэмістам» у Беларусі - гэта значыць НЕ падтрымліваць гвалт і рэпрэсіі.
2. Тое, што мы робім, гаворым і пішам — важна настолькі, што гэтага вельмі баяцца беларускія ўлады. І зараз у нас ёсць таму дакументальнае пацверджанне.
3. Сам прыход пакуль што экстрэмісцкай арганізацыяй не прызнаны. Толькі канал у тэлеге. Гэта значыць, што калі вы жывяце ў Беларусі, то будзьце вееееееельмі асцярожны, чытаючы нашы навіны. Бо на роўным месцы можна атрымаць крымінальную справу. Але калі вы будзеце праездам у Вільні, то калі ласка ў госці!
Чытайце таксама: «Імідж для царквы важны, але яго ствараюць для рэжыму». Як рэпрэсуюць святароў і што гэта значыць для вернікаў
Святары Георгій Рой з Гродна і Аляксандр Кухта з Мінска пакінулі Беларусь у красавіку 2023 і пераехалі ў Літву ў сувязі з пераследам з-за іх грамадзянскай пазіцыі. Яны патлумачылі, што сумленне не дазваляла знаходзіцца ім у юрысдыкцыі Маскоўскага Патрыярхата. Іх прынялі ва Усяленскі патрыярхат — галоўны патрыярхат праваслаўнай царквы, які размяшчаецца ў Стамбуле. Ім кіруе Патрыярх Канстанцінопальскі Варфаламей.
Георгій Рой быў раней настаяцелем Пакроўскага сабора ў Гродне. Яго ў ліпені 2021 года знялі з гэтай пасады і накіравалі служыць у храм у вёсцы Квасоўка побач з Гроднам. Рой быў адным з некалькіх праваслаўных святароў, якіх знялі з пасадаў пасля прымусовай адпраўкі на пенсію архіепіскапа Арцемія, які меў імідж прадэмакратычнага іерарха. У красавіку 2022 года Георгій Рой падпісаў зварот святароў РПЦ з заклікам да прымірэння і сканчэння вайны ва Украіне.
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…
На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…