Затрыманні прайшлі ў Гродзенскім занальным інстытуце раслінаводства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў Шчучыне. Пра гэта паведамілі ў мясцовым Telegram-канале сілавікоў.
Цягам двух дзён там затрымалі некалькі супрацоўнікаў. Іх прыцягнулі да адказнасці за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў у інтэрнэце.
Гэта навукова-даследчая ўстанова. Яна займаецца пошукам найбольш эфектыўных спосабаў і прыёмаў гаспадарання на зямлі, укараняе дасягненні навукі і практыкі ў вытворчасць і рыхтуе кадры. Бярэ пачатак ад Віленскай батанічна-сельска-гаспадарчай доследнай станцыі.
Раней масавыя затрыманні праходзілі ў Лідзе, Ваўкавыскім раёне і Карэлічах.
Чытайце таксама:
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…