Затрыманні прайшлі ў Гродзенскім занальным інстытуце раслінаводства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў Шчучыне. Пра гэта паведамілі ў мясцовым Telegram-канале сілавікоў.

Цягам двух дзён там затрымалі некалькі супрацоўнікаў. Іх прыцягнулі да адказнасці за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў у інтэрнэце.

Гэта навукова-даследчая ўстанова. Яна займаецца пошукам найбольш эфектыўных спосабаў і прыёмаў гаспадарання на зямлі, укараняе дасягненні навукі і практыкі ў вытворчасць і рыхтуе кадры. Бярэ пачатак ад Віленскай батанічна-сельска-гаспадарчай доследнай станцыі.

Раней масавыя затрыманні праходзілі ў Лідзе, Ваўкавыскім раёне і Карэлічах.

Чытайце таксама: