Навіны

Стала дакладна вядома, хто і калі дэмантаваў помнік паўстанцам 1863 года на чыгуначным вакзале ў Гродне

Памятны знак паўстанцам 1863 года, які знаходзіўся на гродзенскім чыгуначным вакзале, дэмантавалі супрацоўнікі Гродзенскай гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Пра гэта паведаміў Telegram-канал «Спадчына» са спасылкай на Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі. Гродзенскія чыноўнікі дасюль сцвярджаюць, што нічога пра гэта не ведаюць.

Мемарыяльная дошка прысвечаная паўстанцам 1863−64 гадоў, якую дэмантавалі супрацоўнікі Гродзенскай ЖКГ. Фота: архіў Hrodna.life

Каб выкрыць хлусню чыноўнікаў, якія казалі, што «нічога не ведаюць» пра знікненне памятнага знака, Telegram-канал «Спадчына» звярнуўся ў Баранавіцкае аддзяленне БЧ. Менавіта да гэтага аддзялення адносіцца гродзенская станцыя.

Адказ Баранавічскага аддзялення БЧ на зварот актывістаў. Крыніца: Telegram-канал «Спадчына»

У Баранавічах паведамілі, што памятны знак дэмантавалі 11 ліпеня 2023 года супрацоўнікі Гродзенскай гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Пасля гэтага актывісты звярнуліся ў ЖКГ, але там адказалі, што інфармацыя аб аб’екце адсутнічае.

Адказ гродзенскай ЖКГ на зварот актывістаў. Крыніца: Telegram-канал «Спадчына»

Калі заўважылі, што помніка няма

20 ліпеня стала вядома, што з будынка чыгуначнага вакзала ў Гродне знік памятны знак паўстанцам 1863 года. Замест яго з’явілася шыльда, прысвечаная cавецкім падпольшчыкам часоў Другой сусветнай вайны. Знак правісеў на сцяне вакзала каля 30 гадоў, яго аўтар — гродзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў.

Чыноўнікі рабілі выгляд, што не ведаюць

Пасля знікнення помніка, гродзенцы стварылі петыцыю, каб дамагчыся тлумачэнняў ад чыноўнікаў Гродзенскага гарвыканкама: куды і чаму знік знак паўстанцам 1863 года на чыгуначным вакзале. Праз месяц, у жніўні 2023 года, чыноўнікі адказалі, што не маюць пра яго звестак.

На знікненне помніка магла паўплываць Вольга Бондарава

Паводле Telegram-канала Hrodna 11:27, да знікнення помніка магла быць датычная праўладная актывістка Вольга Бондарава. Яна вельмі крытычна ставіцца да антырасійскіх паўстанняў XVIII−XIX стагоддзяў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024