Навіны

У Карэлічах распрацуюць праект зон аховы на будынак былога бровара

Мясцовыя ўлады плануюць распрацаваць праект зон аховы на будынак былога бровара, прызнанага гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Ён размешчаны ў Карэлічах Гродзенскай вобласці на вул. Фаменкі, 5б.

Цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый Карэліцкага раёна праводзіць закупку з адной крыніцы. На гэта з раённага бюджэту выдаткуюць 3000 рублёў. Работы правядуць з 27 лістапада па 22 снежня 2023 года.

Згодна з тэхзаданнем, трэба стварыць гістарычную даведку, гісторыка-архітэктурны апорны план, ландшафтны аналіз і фотафіксацыю гісторыка-культурнай каштоўнасці і прылеглай тэрыторыі.

Распрацаваны праект павінен быць узгоднены і зарэгістраваны ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

У канцы 2022 года на будынак былога бровара ў Карэлічах склалі гістарычную даведку і распрацавалі праграмы па кансервацыі і супрацьаварыйным мерапрыемствам.

Бровар — пабудова 1858 года з цэглы і бутавага каменя — прызнана гістарычнай спадчынай. Яшчэ 15 гадоў таму ля будынка быў дах і мансарда, цяпер — не.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024