Навіны

У Гродна вырашылі прыцягваць турыстаў з новай краіны. Зараз 80% - расейцы

Гродзенская вобласць актыўна развівае турыстычныя адносіны з Кітаем. Пакуль жа каля 80% турыстаў прыязджаюць з Расіі.

Таксама Гродна цікавы грамадзянам Еўрасаюза і краін СНД, расказаў «Гродно Плюс» начальнік Упраўлення спорту і турызму аблвыканкама Максім Малахоўскі.

З Кітайскай Народнай Рэспублікай ужо падпісаны шэраг урадавых пагадненняў, абодва бакі вызначылі турыстычных аператараў. Кітайскія турысты да 30 дзён могуць знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі без афармлення візы. Тыя ж умовы — і для беларусаў у Кітаі.

Малахоўскі адзначыў павышаную цікавасць да Беларусі з боку сярэднеазіяцкіх краін і збліжэнне з Узбекістанам. У першую чаргу прыезджых з Азіі цікавяць беларускія санаторыі.

У перыяд, калі было больш турыстаў з Заходняй Еўропы, у Беларусі больш рыхтавалі гідаў-перакладчыкаў, перакладалі меню грамадскага харчавання, рэкламу і інфармацыйныя паказальнікі. Зараз фокус маркетынгу зрушылі на Расію, прызнала раней намесніца начальніка ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Таццяна Лідзяева. «Аддаём перавагу расійскім тураператарам і супрацоўніцтву з рэгіёнамі», — заявіла яна.

Гасцей чакаюць, але гатэляў мала

Месцаў, дзе турысты маглі б спыніцца, у Гродне па-ранейшаму не хапае. Праблему збіраюцца вырашаць паэтапна. У 2024 годзе ў планах адкрыццё ў Гродне 10 новых аб’ектаў размяшчэння. Адна з гасцініц адкрыецца на тэрыторыі былога піўзавода, рэканструкцыя якога працягваецца.

У Гродзенскую вобласць турыстаў прыцягваюць аграэкасядзібамі, водным, пазнавальным турызмам, напрыклад, паездкай на дрызіне па заказніку «Азёры», кэмпінгамі і глэмпінгам (адпачынак на прыродзе з выгодамі). Для развіцця ўязнога турызму многія раёны прапануюць двухдзённыя туры.

У мінулым годзе ў Гродзенскую вобласць прыехала каля 400 тысяч турыстаў. У гэтую колькасць увайшлі тыя, хто як мінімум спыняўся на начлег. Унутраны турызм вырас на 20%.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024