Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Гарадзенскі піўзавод рэканструююць пад гастранамічны цэнтр

Комплекс былога піўзавода стане гастранамічным цэнтрам: тут будуць працаваць 15 рэстаранаў, расказаў старшыня гарвыканкама Андрэй Хмель. Таксама там адкрыюць гатэльны комплекс. Зараз у Гродне не хапае гасцінічных нумароў, прызнаў Хмель.

Гістарычная тынкоўка і медныя шары на вежах

Каб захаваць гістарычную ўнікальнасць аб’екта, працоўныя тынкуюць сцены вапнавай тынкоўкай — як было раней. У будынку ўсталяваны драўляныя вокны, ужо аднавілі вежу, па гістарычных эскізах усталявалі медныя шары са шпілямі на кожнай вежы, піша «Гродзенская праўда» са спасылкай на дырэктара кампаніі-інвестара Аляксандра Шыманчука. На аб’екце паступова накрываюць дах і займаюцца ўсталёўкай вонкавых сетак.

Рэканструкцыя піўзавода
Рэканструкцыя піўзавода. Фота: «Гродзенская праўда»

Увесну будаўнікі пачнуць уладкоўваць паркавую зону з тэрасай, якая злучыць турыстычны цэнтр і набярэжную.

Так будзе выглядаць спуск да Нёмана ад піўзавода.
Так будзе выглядаць спуск да Нёмана. Фота: «Гродзенская праўда»

Роўных гэтаму аб’екту не будзе нават на прасторах СНД, упэўнены Андрэй Хмель. Комплекс былога піўзавода нясе ў сабе гістарычную каштоўнасць і знаходзіцца на беразе Нёмана, у крокавай даступнасці ад гістарычнага цэнтра Гродна.

Першы будынак адрэканструяванага комплексу былога гродзенскага піўзавода плануюць адкрыць у другой палове 2023 года. Галоўны будынак з барамі, рэстаранамі, фудкортамі і мініброварамі адкрыюць у сярэдзіне 2024 года.

Чытайце таксама:

116 інвестпраектаў для горада

Зараз у Гродне малым і сярэднім бізнесам рэалізуюцца 116 інвестпраектаў. Піўзавод — адзін з іх. За апошнія гады ў Гродне ўдалося прадаць аб’екты, якія не выкарыстоўваюцца, на суму 30 мільёнаў рублёў, піша «СБ. Беларусь сегодня». У горадзе значна вырасла колькасць турыстаў. У асноўным зараз яны прыязджаюць з Расіі.

Да 900-годдзя Гродна, праз пяць гадоў, у горадзе з’явіцца прыгожая добраўпарадкаваная набярэжная, разлічваюць гарадскія ўлады.

А вось да гасцініц «Беларусь» і «Гродна» ёсць пытанні. Першую могуць не паспець увесці ў эксплуатацыю сёлета, як планавалася. А на рэканструкцыю другой у кітайскага інвестара, які яе выкупіў, няма грошай. «Калі не будзе атрымлівацца, то неабходна будзе прыняць рашэнне, бо стаіць задача ўвесці гэты аб’ект да юбілею горада», — папярэдзіў старшыня гарвыканкама.