Беларускі дзяржаўны памежны камітэт распрацаваў Telegram-бот для падарожнікаў. У ім будуць трансляваць анлайн сітуацыю з чэргамі на мяжы. Бот даступны ў беларускай, англійскай і рускай версіях.
Бот можа паказаць анлайн сітуацыю перад пунктамі пропуску і азнаёміцца з архівам чэргаў. Таксама з дапамогай робата прапануюць:
У наладах можна змяніць мову бота і наладзіць абвесткі. Праўда, на беларускай версіі замест «перасячэння мяжы» — «скрыжаванне мяжы».
Можна параўнаць чэргі ў розных пунктах пропуску, пачытаць пра выбраны, паглядзець графікі і архіў чэргаў за пэўную дату і пабудаваць маршрут на карце.
У боце ёсць інфармацыя пра мясцовы збор за перасячэнне мяжы, пагранічную зону і паласу, правілы іх наведвання і карта месцаў уезду ў пагранічную паласу.
Каб працягнуць працу і атрымаць падрабязную інфармацыю, боту трэба дазволіць доступ да IP-адрасу і месцазнаходжання прылады.
Чытайце таксама:
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…