Навіны

Таямніца Фары Вітаўта і гарматы на дне Нёмана: гродзенскія скарбы Віктара Варанца абмеркавалі ў падкасце «Гаворыць Гродна»

Калі вы раптам знайшлі на гарышчы куфэрачак, абабіты аксамітам з залатым аскепкам невядома чаго ўнутры і не ведаеце, што з ім рабіць, то адкладзіце гэту справу і паслухайце шосты выпуск падкаста «Гаворыць Гродна».

Ірына і Антон, пачытаўшы апавяданні Віктара Варанца, сталі спецамі па гродзенскіх скарбах. Яны гатовы падзяліць з вамі «цяжар» знаходак. Калі ж знаходак пакуль няма, але вельмі хочацца, нашы вядоўцы правядуць вас па мапе гродзенскіх скарбаў з альтэрнатыўнай гісторыі горада.

Перад тым, як узяць у рукі рыдлёўку, паслухайце падкаст і пачытайце першакрыніцы пра «Таямніцу фары Вітаўта», «Апошняе паляванне Баторыя» ці патопленыя ў Нёмане гарматы.

Прачытаць шэсць кароткіх апавяданняў Віктара Варанца можна па спасылцы.

Калі ж вас не цікавіць золата і дыяманты, то аўтар, якога абмяркоўваем у шостым выпуску падкаста, мае таксама іншыя цікавосткі. Апавяданне «Крымінальны ланцужок» прапануе версію, што шлях да сапраўднага багацця ляжыць праз кнігі. Як? Чытайце Віктара Варанца і слухайце, што «Гаворыць Гродна»!

Больш пра аўтара знойдзеце тут:


Калі вам хочацца далучыцца да абмеркаванняў літаратурных твораў пра Гродна і з Гродна — пішыце вядоўцам ці адпраўляйце аўдыяпаведамленні. Калі хочаце параіць кнігу для абмеркавання — таксама.

Напісаць можна ў каментарыях пад любым з апошніх пастоў у Telegram-канале Ірыны Новік «Тётя Ира разрешила» — https://t.me/tetiaIra

Не забывайцеся пра лічбавую бяспеку!

Падзяліцца

Апошнія запісы

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024