Спадчына

Басанож па каціных ілбах: Віктара Шалкевіча і ягонае «там» абмеркавалі ў падкасце «Гаворыць Гродна»

Віктар Шалкевіч — той аўтар, які можа пра ўсё расказаць, не сказаўшы нават слова. Расказвае ён то пра «мястэчка G», то пра невядома якое «там». А ты чытаеш — і хочацца падскочыць і выкрыкнуць: «А я ведаю, ведаю! Гэта ўсё пра Гродна!». Прынамсі такое ўражанне творчасць Шалкевіча выклікае ў аўтараў падкаста «Гаворыць Гродна» Ірыны і Антона. У сёмым выпуску літаратурнага сезону яны расказалі адно аднаму, якім пабачылі Гродна праз кнігу Віктара Шалкевіча «Мястэчка G і ваколіцы».

Чытаць гэты твор — як прайсціся басанож па брукаванцы з кацінымі ілбамі. Ці як па чарзе аблізваць аднаго на дваіх цукровага пеўніка на палачцы. Ці як тлумачыць нешта далёкаму сябру, пачынаючы ад самага пачатку, то бок — пачынаючы ад Скідзеля.

А яшчэ паміж радкоў 19 апавяданняў і аднае п’есы блішчаць гродзенскія скарбы і пралятаюць мясцовыя прывіды — бо што гэта было б за мястэчка G, калі б без іх.

Паслухайце, што «Гаворыць Гродна» пра мястэчка G і далучайцеся да абмеркавання!

Пачытаць кнігу Віктара Шалкевіча «Мястэчка G… і … ваколіцы» можна тут: https://kamunikat.org/myastechka-g-i-vakolitsy-shalkevich-viktar

Больш даведацца пра аўтара:


Пакідайце водгукі і парады ў каментарах пад публікацыямі падкаста, ці адпраўляйце аўдыяпаведамленні.

Напісаць аўтарам наўпрост можна ў Telegram-канале Ірыны Новік «Тётя Ира разрешила» — https://t.me/tetiaIra

Не забывайцеся пра лічбавую бяспеку!

Падзяліцца

Апошнія запісы

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024