Навіны

Гістарычны цэнтр Навагрудка прызналі помнікам міжнароднага значэння — толькі зараз!

Беларускi рэспубліканскi навукова-метадычны савет па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны 18 снежня вырашыў надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці шасці новым аб’ектам. Сярод іх — гістарычны цэнтр Навагрудка XII-XX стагоддзяў.

Гістарычны цэнтр Навагрудка аднеслі да першай катэгорыі помнікаў - гэта значыць, помнік з міжнародным значэннем. Што менавіта ўвайшло ў межы гэтай каштоўнасці, пакуль невядома. Да катэгорыі «1» адносяць найбольш унікальныя гісторыка-культурныя каштоўнасці, мастацкая, эстэтычная і дакументальная вартасць якіх мае міжнародную цікавасць і ахоўваецца дзяржавай.

Таксама статус гісторыка-культурнай каштоўнасці набыў касцёл святога Лаўрэнція 1913 года пабудовы ва Ушачы (катэгорыя «3» — рэгіянальнае значэнне); капліца святога Яна Хрысціцеля другой паловы XVIII ст. у в. Краснаазёрнае Смаргонскага раёна (катэгорыя «3»); касцёл святога апостала Андрэя 1908−1914 гг. у Лынтупах Пастаўскага раёна (катэгорыя «2» — нацыянальнае значэнне). Сярод нематэрыяльнай спадчыны статус каштоўнасці атрымалі культура беларускай дуды на Гомельшчыне (катэгорыя «Б») і тэхналогія аплятання бяростай ганчарнага посуду ў Віцебскай вобласці (катэгорыя «Б»).

«Цікавая сітуацыя»

Раней статус першай катэгорыі каштоўнасцяў у Навагрудку мелі:

  • фрагменты замка,
  • курган і помнік Адаму Міцкевічу,
  • былая сядзіба Міцкевічаў,
  • Фарны касцёл,
  • комплекс былога манастыра францысканцаў,
  • комплекс Барысаглебскага манастыра,
  • Міхайлаўскі касцёл былога дамініканскага манастыра.

Асобныя дамы гістарычнага цэнтра мелі катэгорыю «3», радзей — «2». Паводле беларускіх гісторыкаў, менавіта Навагрудак быў першай сталіцай Вялікага Княства Літоўскага.

«Увогуле цікавая сітуацыя, што, аказваецца, ў краіне яшчэ былі помнікі міжнароднага значэння без дзяржаўнай аховы», — адзначае Telegram-канал «Спадчына».

Статус гісторыка-культурных каштоўнасцяў першай катэгорыі ў Беларусі маюць 55 аб’ектаў архітэктуры. Сярод іх Брэсцкая крэпасць, гістарычны цэнтр і Стары замак у Гродне, вежавы гадзіннік гродзенскага Фарнага касцёла, Лідскі замак, Верхні замак у Полацку.

Чытайце таксама: У Навагрудку, дзе няма чыгункі, усталявалі помнік паравозу. Тлумачым, адкуль ён там

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024