Працягваецца рэканструкцыя з кансервацыяй Навагрудскага замка. Будаўнікі ўмацоўваюць схіл Замкавай гары. Цяпер там вядуць працы па ўстаноўцы буранабіўных сваяў. На іх вылучаныя грошы з дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў, а таксама па лініі Міністэрства культуры. Колькі працягнуцца працы, пакуль невядома.
![Замкавую гару ў Навагрудку ратуюць ад апоўзня. Што адбываецца з рэканструкцыяй замка](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2020/12/novogrudok_ukreplenie_sklona_dekabr_2020_167.jpg)
Прыкметная расколіна з боку умацаванай Касцельнай вежы з’явілася ў 2017 годзе. Тады ж спецыялісты пачалі выказвацца пра небяспекі апоўзня і пагрозу разбурэння. Для ўмацавання схілу былі ўсталяваныя габіёны — металічныя канструкцыі, запоўненыя камянямі, галоўная задача якіх — спыніць спаўзанне грунта. Гэта быў толькі адзін з этапаў умацаваньня схілу, паведамляе мясцовае выданне"Новае жыццё".
![Замкавую гару ў Навагрудку ратуюць ад апоўзня. Што адбываецца з рэканструкцыяй замка](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2020/12/novogrudok_ukreplenie_sklona_dekabr_2020_1.jpg)
Зараз усталёўваюць буранабіўныя сваі. Гэтым займаюцца работнікі мінскай свідравой кампаніі пад кіраўніцтвам прараба Мікалая Салагубава і спецыялісты Навагрудскага БМУ.
Над входом появился герб Речи Посполитой. Что еще сейчас происходит в Старом замке. Фото
— Навагрудскі замак не першы гістарычны аб’ект, дзе нам давялося працаваць. Умацоўвалі схіл Гродзенскага замка, берагавую лінію Мірскага замка, там былі ўжытыя пластыкавыя штунты на глыбіню 6 метраў. У Наваградку зараз усталяваны буранабівныя сваі на глыбіню 3 метра, затым будзе зроблены ростверк (верхняя частка сваёвага падмурка), залічыцца апалубка, маналітная сцяна з адтулінамі насупраць кожнай свідравіны для наступнага ўмацавання анкерамі, — распавёў Салагубаў.
Па яго словах, працаваць на Навагрудскім замку няпроста з-за вялікай колькасці валуноў, з якімі не спраўляецца нават буранабіўная машына. Іх даводзіцца адкопваць уручную. Таксама перашкаджае моцны вадацёк. Усяго каля замка будуць устаноўлены 43 буранабіўныя сваі дыяметрам 400 мм.
![Замкавую гару ў Навагрудку ратуюць ад апоўзня. Што адбываецца з рэканструкцыяй замка](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2020/12/novogrudok_ukreplenie_sklona_dekabr_2020_15.jpg)
Далей плануюць работы па водаадвядзенню дзяцінца з наступным яго добраўпарадкаваннем. Для гэтага ўжо гатовая праектна-каштарысная дакументацыя. Паралельна распрацавана дакументацыя па кансервацыі Пасадскай, Дазорнай і Ўваходных вежаў. Наступная па чарзе — Шчытавая вежа. Яна была пяціпавярховай, з перакрыццямі.
Пасля кансервацыі ў двух паверхах Шчытоўкі плануецца размясціць музейную экспазіцыю, прысвечаную гісторыі крэпасці. Добраўпарадкаванне тэрыторыі плануецца тэматычным. Дакументальных крыніц, якім быў замак на самай справе, не захавалася. Аднак археолагі мяркуюць, што крэпасць ўключала ў сябе сем вежаў. Звычайна іх было не больш пяці, аб чым сведчаць іншыя замкі нашай краіны.
![Замкавую гару ў Навагрудку ратуюць ад апоўзня. Што адбываецца з рэканструкцыяй замка](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2020/12/novogrudok_ukreplenie_sklona_dekabr_2020_151.jpg)
Чытайце таксама: Адное лечаць — другое калечаць. Чаму ў Гродне пачынае развальвацца самы стары мост Беларусі