Навіны

Палац «Юнацтва» правераць на бяспеку — ці вытрывае ён капрамонт

Праўда, саму рэканструкцыю «Юнацтва» раней хацелі да канца 2023 года ўжо скончыць, пасля — у жніўні 2023 прынамсі пачаць.

Зараз на абследаванне канструкцый палаца вылучаць 34 тыс. руб. На дзяржзакупку звярнуў увагу канал Urban Hrodna.

Бюджэт на капрамонт палаца разлічвалі яшчэ год таму:

  • вясной 2022 на яго закладалі 8,43 млн руб.,
  • у лістападзе 2022 — ужо да 24 млн руб., з іх 420,78 тыс. руб. мусіла пайсці на распрацоўку праектна-сметнай дакументацыі.

Навошта правяраць «Юнацтва»

Стан будынка вырашылі праверыць у сувязі з запланаваным павелічэннем нагрузкі на яго элементы. Будуць абследаваць тэхнічны стан падмуркаў, падлогі, сцен, калон, пакрыццяў, перакрыццяў, эвакуацыйных лесвіц і даха:

  • падмуркі правераць дзеля ўладкавання новых спускаў у падвал і ўсталявання ліфта,
  • пакрыцці і перакрыцці - каб высветліць, ці вытрываюць яны ўцяпленне даху, замену канструкцый падлог, уладкаванне перагародак, і тэхнічнае пераабсталяванне,
  • нясучую здольнасць знешніх і ўнутраных сцен — для ўладкавання новых і пашырэння існых праёмаў і ўладкаваннем ліфта,
  • сцілабат (рампу) — каб вызначыцца з ўладкаваннем апор кран-бэлькі.

Трываласць бетону вызначаць механічнымі прыборамі, кладкі - ультрагукавымі і ўдарна-гукавымі метадамі. Па выніках складуць тэхнічную справаздачу.

Абследаванне мусяць правесці да 30 студзеня 2024.

Што плануюць рабіць у часе рамонта

Паводле перадпраектнай дакументацыі, у палацы збіраюцца пераабсталяваць сцэну, сістэмы гукаўзмацнення і пастановачнага асвятлення залы і фае, тэхнічна пераабсталяваць іншыя сістэмы. Будзе асобны дызайн-праект для глядацкай залы, хола і вестыбюля. У фае другога паверха і на фасадзе заменяць вітражы, рэканструююць дах.
У двары збудуць павільён для захоўвання частак мабільнай сцэны і дэкарацый, уладкуюць паркоўкі і дзіцячую пляцоўку. Праект прадугледзіць чатыры чаргі будаўніцтва.

Апошнія гады будынак належаў ГрДУ, вясной 2022 перайшоў да Гарадскога цэнтра культуры, тады і задумаліся над рамонтам. На той момант там ужо 12 гадоў не праходзіла канцэртаў, але ў 1980−90-х гэта была папулярная пляцоўка. Там выступаў Lady Pank і іншыя вядомыя выканаўцы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024