Сілавікі зрабілі справаздачу аб затрыманні двух супрацоўнікаў прадпрыемства «Гроднажылбуд». Іх затрымалі проста падчас працы.

Пакуль вядома пра двух затрыманых. Муляра затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Столяра-станочніка дрэваапрацоўчых станкоў - за падпіскі на экстрэмісцкія каналы.

Сілавікі сцвярджаюць, што іх змясцілі ў ІЧУ.

Затрыманыя на "Гроднажылбуд"
Затрыманыя на «Гроднажылбуд». Скрыншот Hrodna.life

На мінулым тыдні сілавікі прыйшлі ў падраздзяленні «Гроднааблгаза» ў Лідзе і Шчучыне і на завод «Нёман» у Бярозаўцы.

ААТ «Гроднажылбуд» — адно з найбуйнейшых у краіне прадпрыемстваў індустрыяльнага домабудавання. Гадавы аб’ём вытворчасці прадукцыі - 1,7 трыльёна рублёў.

Чытайце таксама: Супрацоўніка «Гроднажылбуд» звольнілі падчас пратэстаў. Ён паспрабаваў аднавіцца на працы праз суд