Навіны

Куртка будаўніка АЭС, дакументы Дубко і пальчаткі з «Акцэнта». У Новым замку адкрылі новую экспазіцыю

У Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі, што размяшчаецца ў Новым замку, адкрылі новую пастаянную экспазіцыю. Над яе стварэннем працавалі на працягу 2023 года. Яна атрымала назву «Пасляваенны Гродна. Гродзеншчына ў ХХ-ХХI ст.».

Адкрыццё новай экспазіцыі ў музеі. Крыніца: grodno-museum.by

Пра што можна даведацца з экспазіцыі

Перыяд, які ахоплівае экспазіцыя — ад вызвалення Гродна ад нямецкіх войскаў у ліпені 1944 года да сённяшніх дзён. Там можна даведацца пра развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці і культуры пасля Другой сусветнай вайны.

Адкрыццё новай экспазіцыі ў музеі. Крыніца: grodno-museum.by

Таксама там ёсць экспанаты, прысвечаныя звязаным з Гродна дзяржаўным дзеячам — Аляксандру Дубко і Віталю Крамко. Там можна ўбачыць фотаздымкі, архіўныя запісы, прыватныя рэчы і прадукцыю разнастайных прадпрыемстваў.

Размясцілі куртку студатрадаўца, які будаваў АЭС

Сярод экспанатаў у музеі размясцілі бот, які выпускала Гродзенская абутковая фабрыка ў 1951 годзе, прадукцыю шклозавода «Нёман» у Бярозаўцы, пяльчаткі фабрыкі «Акцэнт», фільтры прадпрыемства «ДИФА», машынкі з фабрыкі забавак, а таксама саламянае сонца і сапоцкінскія пісанкі.

Асобна ў экспазіцыі вылучылі будаўніцтва Беларускай АЭС. У музеі размясцілі куртку байца студэнцкага атрада, які ўдзельнічаў у будаўніцтве атамнай станцыі.

У будучыні экспазіцыю плануюць пашырыць тэмай спорта ў рэгіёне

Яшчэ адна з галоўных тэмаў экспазіцыі - Фестываль нацыянальных культур. Можна ўбачыць фотаздымкі, узнагароды і ўнікальныя дэкаратыўныя прадметы. Для наведвальнікаў усталявалі інфакіёскі з фотаздымкамі і архіўнымі зводкамі, прысвечанымі развіццю Гродзенскай вобласці.

Чытайце таксама: Гродзенскі музей хоча купіць сабе калоду карт Лапіных. Вось колькі яны гатовыя заплаціць

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024