Гандлёвая сетка OZ.by склала рэйтынг тавараў, якія жыхары Гродзенскай вобласці купляюць перад Новым годам. Самыя папулярныя — календары, настолкі і кнігі, паведаміў блог s13.ru.
Лідар рэйтынга — настольныя календары на 2024 год. Адзін з самых папулярных — каляндар-матыватар «Радости внутри» з натхняльнымі штодзённымі выказваннямі. Таксама сярод папулярных тавараў - беларускамоўны каляндар «Простыя крокі».
На другім месцы — настолкі. У Гродне купляцюць гульню «Мова. Цудоўная», The memas, «Імаджынарыум», «Шчырасць» і «Мэмо». На трэцім месцы — карціны па нумарах. Часцей за ўсё гэта выявы катоў.
У топе навагодніх падарункаў ласункі - шакаладныя фігуркі дракона ў святочнай каробачцы, адвэнт-календары і наборы печыва з навагоднімі прадказаннямі.
Сярод кніг у якасці падарунка гродзенцы абіраюць «Хронікі Нарніі» Клайва Стэйлза Льюіса, «Калядныя гісторыі» Чарльза Дыкенса, «Курыны булён для душы. Дух Калядаў» Эмі Нюмарка, а таксама «У калядную ноч» Антона Чэхава.
Акрамя гэтага гродзенцы часта купляюць падарункавыя наборы касметыкі, гаджэты, гаспадарчую хімію. Перад Новым годам у крамах OZ фіксуюць рост папулярнасці тавараў з сусвету Гары Потэра — сувенірныя чароўныя палачкі, кніжныя боксы і свечы.
Чытайце таксама: Крама OZ Home з таварамі для дома пачала працаваць у Гродне
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…