Навіны

Падлетка параніла выбухам петарды: як прайшло святкаванне Новага года ў Гродне і рэгіёне

У Гродне ў навагоднюю ноч падлетак атрымаў пашкоджанні рукі ад выбуху петарды. Гэта адзінае за ноч здарэнне, пра якое расказаў канал гродзенскай міліцыі.

Больш за 45 000 чалавек бралі ўдзел у святочных мерапрыемствах па ўсёй Гродзенскай вобласці. Надзвычайных сітуацый у месцах гулянняў не адбылося.

Адзінае здарэнне, пра якое паведаміла міліцыя, адбылося каля 2 гадзін ночы на ​​вуліцы Савецкіх пагранічнікаў у Гродне. Там 14-гадовы падлетак атрымаў пашкоджанні рукі ад разрыву петарды. Хлопца даставілі ў шпіталь хуткай медыцынскай дапамогі.

Міліцыя на вуліцах Гродна ў навагоднюю ноч 2024. Фота: t.me/Neman102

Не было здарэнняў у навагоднюю ноч і па лініі МНС. Аднак у апошні дзень 2023 года здарыліся два пажары. У вёсцы Ражанка Шчучынскага раёна раніцай гарэў жылы дом — загінуў сын гаспадыні. Апоўдні гарэла гаспадарчая пабудова ў аграгарадку Станцыя Ашмяны Ашмянскага раёна — людзі не пацярпелі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024