У Гродне ў навагоднюю ноч падлетак атрымаў пашкоджанні рукі ад выбуху петарды. Гэта адзінае за ноч здарэнне, пра якое расказаў канал гродзенскай міліцыі.
Больш за 45 000 чалавек бралі ўдзел у святочных мерапрыемствах па ўсёй Гродзенскай вобласці. Надзвычайных сітуацый у месцах гулянняў не адбылося.
Адзінае здарэнне, пра якое паведаміла міліцыя, адбылося каля 2 гадзін ночы на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў у Гродне. Там 14-гадовы падлетак атрымаў пашкоджанні рукі ад разрыву петарды. Хлопца даставілі ў шпіталь хуткай медыцынскай дапамогі.
![Міліцыя на вуліцах Гродна ў навагоднюю ноч 2024. Фота: t.me/Neman102](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2024/01/milicija-gai-prazdnik-novyj-god_result-800x450.webp)
Не было здарэнняў у навагоднюю ноч і па лініі МНС. Аднак у апошні дзень 2023 года здарыліся два пажары. У вёсцы Ражанка Шчучынскага раёна раніцай гарэў жылы дом — загінуў сын гаспадыні. Апоўдні гарэла гаспадарчая пабудова ў аграгарадку Станцыя Ашмяны Ашмянскага раёна — людзі не пацярпелі.