Навіны

На магіле расстралянага ксяндза ў Лідзе знік герб паўстання 1863 года

На магіле ксяндза Адама Фалькоўскага, якога царскія ўлады расстралялі ў Лідзе ў 1863 годзе, зацерлі герб паўстання 1863−1864 гадоў. Інфармацыю пра гэта апублікаваў Telegram-канал «Спадчына».

Камень на магіле Адама Фалькоўскага ў 2014 годзе. Крыніца: fgb.by

Магіла ксяндза — камень з імём, прозвішчам і гадамі нараджэння і смерці. Раней наверсе каменя быў яшчэ герб з выявамі арла, Пагоні і арханёла Міхаіла — сімваламі Польшчы, Літвы і Русі. Цяпер герб сцёрты.

Магіла Адама Фалькоўскага ў 2024 годзе. Крыніца: Telegram-канал «Спадчына»

Хто такі Адам Фалькоўскі і за што яго расстралялі

Адам Фалькоўскі - ксёндз, які нарадзіўся ў 1812 годзе на Падляшшы. Пасля навучання ў Віленскай семінарыі яго пасвяцілі на святара ў 1841 годзе ў Гродне. Быў настаяцелем касцёла ў Кузніцы, а ў 1854 годзе яго перавялі ў касцёл вёскі Ішчална (Шчучынскі раён).

Падчас паўстання 1863 года ён зачытаў маніфест паўстанцаў і заклікаў сваіх вернікаў далучыцца да паўстання. За гэта яго арыштавалі, нягледзячы на тлумачэнне, што ён, нібыта, рабіў гэта пад прымусам быць пакараным з боку паўстанцаў. У чэрвені 1863 года яго расстралялі ў Лідзе каля дарогі на аграгарадок Крупава.

Як лідчукі спрабавалі ўшанаваць памяць ксяндза

Месца пахавання людзі абклалі камянямі. У часы Расійскай імперыі паліцыя часта іх раскідвала. У 1919 годзе на магіле ўсталявалі крыж, але той у 1940 годзе знішчылі камуністы.

Крыжы, якія ўсталёўвалі ў 1990-я гады лідскія актывісты, таксама зносілі. З 2004 года магіла ксяндза была пазначана неафіцыйна, але ў верасні 2010 года перад «Дажынкамі» яе прыбралі бульдозерамі. Моладзь пяць дзён ладзіла пікет на месцы пахавання. У выніку лідскія чыноўнікі прапанавалі ўсталяваць памятны камень.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024