Навіны

Кіроўца выклаў фота ў фуражцы. Яго ўбачылі сілавікі - і завялі справу

Іншаземец, які ўвесь час жыве ў Беларусі, апублікаваў у сацсетках сваю фатаграфію ў форме сілавіка — у кіцелі з шаўронам і ў фуражцы з кукардай. Пры гэтым ён не служыў. У Смаргонскім РАУС палічылі, што хлопец насіў форменнае абмундзіраванне, не маючы на гэта права. Справа дайшла да суда.

Справу паводле ч. 2 арт. 24.28 КаАП «Нашэнне форменнага адзення са знакамі адрознення на форменнай вопратцы асобай, якая не мае на гэта права» разглядалі 18 снежня 2023 года ў судзе Смаргонскага раёна. Яна паступіла з мясцовага РАУС.

Фігурант справы — грамадзянін Расіі, мае беларускі від на жыхарства і працуе кіроўцам у прыватнай фірме. Віну ён прызнаў цалкам. Яго аштрафавалі на 10 базавых велічынь (370 рублёў) без канфіскацыі прадмета правапарушэння. Рашэнне з’явілася ў банку судовых рашэнняў.

Чытайце таксама: Затрыманых на «Гроднагаз» у Шчучыне працягваюць судзіць. Цяпер — за фота бел-чырвона-белага сцяга

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024