Навіны

Затрыманых на «Гроднагаз» у Шчучыне працягваюць судзіць. Цяпер — за фота бел-чырвона-белага сцяга

Супрацоўніка і супрацоўніцу Шчучынскага раёна газазабеспячэння (РГС) «Гроднагаз» судзілі за фота бел-чырвона-белага сцяга на іх старонках у інтэрнэце. Гэта палічылі несанкцыянаваным пікетам. Справы разгледзеў суд Шчучынскага раёна ў выязным судовым пасяджэнні ў будынку мясцовага РАУС. Рашэнні з’явіліся ў банку судовых рашэнняў.

Супрацоўнік РГС размясціў у «Одноклассниках» фатаграфію з выявай бел-чырвона-белага сцяга і плакатамі. Тым самым, палічыў суд, ён узяў удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве — пікетаванні, якое райвыканкам не дазваляў. Паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП яго аштрафавалі на 20 базавых адзінак (740 рублёў).

На тую ж суму аштрафавалі і супрацоўніцу РГС — яна апублікавала фота бел-чырвона-белага сцяга ў «Одноклассниках».

Таксама стала вядома пра штраф яшчэ адной супрацоўніцы «Гроднагаз». За «экстрэмісцкі» лагатып у «Одноклассниках» яна заплаціць 20 базавых велічынь (740 рублёў). Таксама ў яе канфіскуюць мабільны тэлефон.

Раней было вядома пра лёс чатырох затрыманых на «Гроднагаз» у Шчучыне. За «экстрэмісцкія» падпіскі, рэпосты і лагатыпы ў «Одноклассниках», Instagram і «Вконтакте» іх 18 снежня 2023 года арыштавалі на 10 сутак

Пра затрыманні на «Гроднагаз» у Лідзе і Шчучыне за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у інтэрнэце стала вядома 15 снежня 2023 года.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024