У Гродне аранізоўваюць зімовыя сплавы на байдарках па Нёмане. Гэтым займаецца турагенцтва «Нямнова тур». Гродзенцы могуць праплыць па Нёмане маршрут у 15 км, паведаміў «Вячэрні Гродна».

На байдарках можна праплыць па зімовым Нёмане. Які маршрут і колькі гэта каштуе?
Зімні сплаў па Нёмане на байдарках. Крыніца: Instagram / nemnovotour

«Нямнова тур» арганізоўвае зімовыя сплавы з канца снежня 2023 года. Паводле словаў дырэктаркі турагенцтва Дануты Палубенскай, ідэю запазычылі ў вопытных гродзенскіх турыстаў-воднікаў. Маўляў, каб не пакідаць актыўных турыстаў без увагі, вырашылі арганізаваць такія сплавы.

Маршрут пралягае ад гарадскога пляжа на вуліцы Маставой да Зарыцы. Агулам каля 15 км. Зараз такі сплаў займае каля дзвюх гадзін.

«Калі вопытныя турысты праходзяць сплаў у часавым адрэзку 5−6 гадзінаў, то для экіпажа навічноў мы скарацілі час да гадзіны, — сказала Палубенская. — Але ўдзельнікі сплаваў, паспрабаваўшы кантраст застылых зімовых пейзажаў і цякучай вады, папрасілі павялічыць час».

На байдарках можна праплыць па зімовым Нёмане. Які маршрут і колькі гэта каштуе?
Зімні сплаў па Нёмане на байдарках. Крыніца: vgr.by

З маршрутам лёгка справяцца навічкі

Разам з групай маршрут праходзіць вопытны інструктар, які кантралюе працэс. «Баяцца зімовых сплаваў няма чаго, бо Нёман — спакойная рака. Да таго ж маршрут распрацаваны такім чынам, што з ім лёгка справяцца нават навічкі», — сказаў інструкар Аляксандр.

Што патрэбна ў такі сплаў

  • цёплае адзенне (пажадана ваўнянае — пад верхняе адзенне);
  • куртка з капюшонам;
  • непрамакаемыя боты з цёплымі шкарпэтамі;
  • два дажджавікі (першы трэба апранаць пад ратаўнічую камізэльку, другі - пакласці на ногі, каб не замачыць штаны;
  • перад падарожжам варта змазаць твар крэмам, каб абараніць скуру ад ветра;
  • смартфон варта пакласці ў спецыяльны воданепраніцаемы чахол і вешаць яго на шыю.

Колькі каштуе такі сплаў

Цана ўдзелу ў зімовым сплаве — 55 рублёў з чалавека. Але, калі даплаціць яшчэ 30 рублёў, то арганізатары абяцаюць яшчэ лазню і паходнае грыль-меню. Для арганізаваных груп ад 12 чалавек сплаў могуць арганізаваць у любы дзень.

Даведацца расклад зімовых сплаваў па Нёмане

Чытайце таксама: У Нямнове пад Гроднам адкрылі байдарачны сезон