Гадзіннікавы завод «Луч» выпусціў новую лімітаваную серыю гадзіннікаў «Асоба». Яна прысвечана кампазітару Міхалу Клеафасу Агінскаму.
![Мадэлі гадзіннікаў Луч лімітаванай серыі "Асоба", прысвечаных Міхалу Клеафасу Агінскаму](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2024/01/Gadzinnik-Luch-Aginski-4.webp)
У калекцыі дзве мадэлі гадзіннікаў. Яны выкананыя з нержавеючай сталі, з раменьчыкам з натуральнай скуры. Механізм хранометраў - кварцавы.
На раменьчыку цясненне нотаў паланэза «Развітанне з Радзімай», які напісаў Агінскі. Цыферблат выкананы па ўзоры кішэнных гадзіннікаў XVIII-XIX cтагоддзяў. На паверхні гадзінніка — з адваротнага боку — выгравіраваны партрэт кампазітара.
![Гадзіннік Агінскі](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2024/01/Gadzinnik-Luch-Aginski-1-533x800.webp)
![Гадзіннік Агінскі](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2024/01/Gadzinnik-Luch-Aginski-5-800x800.webp)
![Гадзіннік Агінскі](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2024/01/Gadzinnik-Luch-Aginski-3-800x531.webp)
У продаж гадзіннікі паступілі 9 студзеня 2024 года. Усяго завод выпусціў 200 хранометраў - кожны мае выгравіраваны парадкавы нумар. Цана гадзінніка — 419 рублёў.
![Гадзіннік Луч прысвечаны Міхалу Клеафасу Агінскаму](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2024/01/Gadzinnik-Luch-Aginski-2.webp)
Не першы лімітаваны гадзіннік ад «Луча»
Раней завод «Луч» выпускаў лімітаваныя калекцыі з Ван Гогам, архітэктурай Мінска і персанажам беларускага тэлебачання пачатку 2000-х гадоў - Пацам-Вацам.
У 2019 годзе на заводзе выпусцілі лімітаваную серыю хранометра — з цыферблатам — паменшанай копіяй гадзінніка з паўночнай вежы Фарнага касцёла ў Гродне. Адметнасць цыферблата ў тым, што замест звычайнай рымскай лічбы «IV» чацвёртая гадзіна пазначана спалучэннем чатырох рысак «ІІІІ».
Чытайце таксама: Дз — ГаДЗіннік. 5 фактаў пра гарадзенскую адметнасць на вежы Фарнага касцёла