Навіны

«Затрымалі на святы». У Гродне працягваюцца затрыманні за падпіску на Instagram Руслана Кулевіча

Журналісту з Гродна Руслану Кулевічу стала вядома яшчэ пра адзін выпадак затрымання за падпіску на яго асабісты Instagram. Раней яго асабістыя сацсеткі прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі. Пасля гэтага да падпісантаў пачалі прыходзіць.

«Учора даведаўся пра чарговага чалавека, якога затрымалі на навагоднія святы. Трымалі ў ізалятары. У 2020 годзе ў мяне было амаль 17 тысяч падпісчыкаў, цяпер 10,5 тыс. Шмат гродзенцаў адпісваецца, бо баіцца. Хто ў эміграцыі і ў бяспецы, падпісвайцеся», — заклікае Руслан у Facebook.

У кастрычніку 2023 года было вядома мінімум пра пяць судоў за падпіскі на сацсеткі Руслана. Адзін з аштрафаваных — святар Андрэй Наздрын, які праз некалькі месяцаў пакінуў Беларусь.


Руслан Кулевіч — журналіст з Гродна, былы аўтар медыя «Твой стыль», які пазней стаў Hrodna.life. Аўтар кніг з успамінамі гродзенцаў аб міжваенным Гродне «Горад адзін, успаміны розныя» і «Гісторыі з гродзенскіх вуліц». Лаўрэат прэміі Ядкоўскага, якую ўручаюць за развіццё краязнаўства і ўклад у вывучэнне і папулярызацыю гісторыі Гродна. Пасля затрымання і збіцця падчас пратэстаў 2020 года з’ехаў за мяжу. Заснавальнік MOST Media.

Як яго забаранялі:

  • У траўні 2022 года прадукцыю сайта MOST Media суд Ленінскага раёна горада Гродна прызнаў экстрэмісцкай.
  • У студзені 2023 года старонкі Руслана Кулевіча ў сацыяльных сетках прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі.
  • Другі раз сайт MOST Media унеслі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў у красавіку 2023 года. Гэта зрабіў суд Крупскага раёна.
  • У траўніі 2023 года інтэрнэт-рэсурс MOST і іншыя праекты Руслана Кулевіча прызналі экстрэмісцкім фарміраваннем
Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024