У Гродне адбудзецца «ЗакалФэст». Забег на дыстанцыях ад 2 да 15 км правядзе Рэспубліканскі навукова-метадычны цэнтр фізічнага выхавання насельніцтва 28 студзеня 2024 года. Мужчыны павінны будуць бегчы ў шортах з голым торсам, а жанчыны ў шортах і цішотках-бодзі. Пра гэта паведамілі ва Упраўленні спорта і турызма Гродзенскага аблвыканкама.

Гродзенцы прабягуць па набярэжнай Нёмана распранутымі: у горадзе пройдзе “ЗакалФэст”
«ЗакалФэст». Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: www.oblsport.grodno.by

«ЗакалФэст» пачнецца ў 12:00 на гарадскім пляжы каля ратавальнай станцыі на вуліцы Маставой. Забег адбудзецца на дыстанцыі 2, 5, 10 і 15 км. Траса будзе пралягаць па набярэжнай Нёмана, лесвіцы да Каложскай царквы, пешаходных сцежках Каложскага парку. Пасля дыстанцыі ўдзельнікі мусяць акунуцца ў Нёман не менш за тры разы і праплыць 15−20 метраў. Для ўдзельнікаў забега на беразе Нёмана ўсталююць саўну.

Удзельнікаў падзеляць на тры групы ў залежнасці ад узросту:

  • 30 гадоў і маладзей;
  • 41−50 гадоў;
  • 51 год і старэйшыя.

Пераможцы атрымаюць грашовыя прызы

Пераможцы ў кожнай узроставай групе сярод мужчын і жанчын на дыстанцыі 15 км атрымаюць грашовыя прызы, медалі і дыпломы. На дыстанцыях 5 і 10 км — медалі і дыпломы. За другія і трэція месцы — таксама медалі і дыпломы.

Гродзенцы прабягуць па набярэжнай Нёмана распранутымі: у горадзе пройдзе “ЗакалФэст”
«ЗакалФэст». Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: www.oblsport.grodno.by

Патрэбна папярэдняя рэгістрацыя

Каб паўдзельнічаць у забегу, трэба зарэгістравацца на сайце Першай таймінгавай кампаніі. Станам на 9:30 раніцы 18 студзеня ўжо зарэгістраваліся 27 удзельнікаў.