Навіны

Нампракурора Гродзенскай вобласці патлумачыў, чаму акаўнт Руслана Кулевіча прызналі экстрэмісцкім

У 2023 годзе пракуратура ўстанавіла, што пад нікнэймам журналіста Руслана Кулевіча ў сацсетках быў размешчаны матэрыял, «які заклікае да аднаўлення пратэстнай дзейнасці» ў Гродзенскай вобласці. Таксама былі элементы, якія «дыскрэдытавалі сілавыя структуры».

Таму па заяве пракуратуры і рашэнні суда гэтыя рэсурсы былі прызнаныя экстрэмісцкімі і ўнесены ў спіс Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, распавёў намеснік пракурора вобласці Андрэй Скурат.

Асабістыя сацсеткі Руслана Кулевіча прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі ў студзені 2023 года. Таксама ў спіс унеслі старонкі выдання MOST, заснавальнікам і галоўным рэдактарам якога з’яўляецца Кулевіч, і групы ў «ВКонтакте» пад назвай «Новости Гродно/Grodno.news». У траўні 2023 года ўсе праекты Руслана, уключаючы каналы на Youtube, прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. Вядома, што гродзенцаў актыўна затрымліваюць за падпіскі на Руслана.

Чытайце таксама:

З 2021 года практычна ўдвая зменшылася колькасць заяў аб прызнанні прадукцыі экстрэмісцкай, распавёў Андрэй Скурат.

Крымінальных спраў за экстрэмізм стала менш

Колькасць крымінальных спраў за экстрэмізм зменшылася больш чым у два разы, распавёў Скурат (не ясна, праўда, пра які перыяд ён казаў). «Злачынствы», якія цяпер разглядаюцца ў судах, тычацца падзей мінулых гадоў.

Раней стала вядома, што ўсяго ў вобласці са жніўня 2020 года распачалі больш за 2500 крымінальных спраў «экстрэмісцкай накіраванасці». Большасць іх зарэгістравана ў Гродне і буйных раённых цэнтрах — Лідзе і Ваўкавыску.

Часцей за ўсё людзей судзяць па арт. 130 КК «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы», арт.342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», арт. 367 і арт. 368 «Паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» і «Публічная абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Таксама на дадзены момант выяўляюць «злачынствы», якія тычацца фінансавання «экстрэмісцкай дзейнасці». Такім лічаць данаты ў дабрачынныя фонды. Ідзе праца па накіраванні ў суд крымінальных спраў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024