Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Смаргоні дырэктар спартыўнай школы атрымаў арышт

Дырэктара дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы па футболе «ФК «Смаргонь» Дзяніса Лобана арыштавалі на сем сутак за падпіску на Tribuna.com у Instagram.

Мужчына быў падпісчыкам інтэрнэт-супольнасці Tribuna ў Instagram. Старонка ў яго была адкрытай. На тэлефоне ў яго знайшлі прадукцыю суполкі і лагатып.

Справу разгледзелі 17 студзеня ў судзе Смаргонскага раёна. Мужчына прызнаў віну — гэта палічылі змякчальнай акалічнасцю. Суд прызначыў яму сем сутак арышту з канфіскацыяй тэлефона.

Дзяніс Лобан узначаліў школу ў 2023 годзе. У мужчыны — двое дзяцей 17 і 14 гадоў.

Каналы спартыўнага медыя «Tribuna.com Беларусь» прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі суд Чыгуначнага раёна Віцебска 6 жніўня 2021 года. Сайт распавядаў пра пратэсты 2020 года і публікаваў меркаванні пра іх вядомых спартоўцаў. Цяпер вылучыў рубрыку «Вайна», дзе распавядае пра вайну ва Украіне. Аўдыторыя партала — мільён чалавек у месяц.

Чытайце таксама: Жыхарка Зэльвы паскандаліла з сынам і трапіла ў міліцыю. Там знайшлі экстрэмісцкую падпіску