Навіны

Пажарнае дэпо ў Грандзічах не паспелі адкрыць да Дня ратаўніка. Назвалі новы тэрмін адкрыцця

Новае пажарнае дэпо ў мікрараёне Грандзічы будзе гатовае ў траўні 2024 года. Раней казалі, што адкрыццё адбудзецца 19 студзеня 2024 года. Зараз будаўнікі займаюцца ўнутранным аздабленнем будынка, паведаміў тэлеканал «Гродна Плюс».

Што будзе ў новым дэпо

Падчас будаўніцтва выкарысталі вопыт аналагічных падраздзяленняў. Напрыклад, змянілі планіроўку памяшканняў для камфортнай працы супрацоўнікаў. Таксама змянілі ўладкаванне і асвятленне гаража.

Асноўная частка дэпо — гараж з аварыйна-ратаўнічай тэхніках. Там будзе адбывацца змена-здача дзяжурства. Побач з гаражом размяшчаецца блок забеспячэння гаспадарчых умоваў падраздзялення і правядзення заняткаў. На вуліцы размясцілі спартыўную пляцоўку. Акрамя гэтага, ёсць вежа для заняткаў па аварыйна-ратаўнічай падрыхтоўцы.

У дэпо будзе човен для ратаванняў на вадзе

Падраздзяленне з 46 ратаўнікоў будзе абслугоўваць гродзенскія мікрараёны Грандзічы і Дзевятоўка. Таксама пад іх кантролем будзе больш за 60 населеных пунктаў Гродзенскага раёна. Штосуткі на дзяжурстве будуць дзве аўтацыстэрны і аўталесвіца. Таксама ў дэпо чакаюць пастаўку прычэпа з чоўнам і маторам, каб забяспечваць групы ратавання на вадзе.

Планавалі адкрыць у студзені

Новую пажарную частку планавалі адкрыць у Дзень ратаўніка — 19 студзеня 2024 года. Пра гэта ў кастрычніку 2023 года паведаміў тэлеканал АНТ. Тады ж казалі, што на станцыі будуць працаваць 30 чалавек.

Чытайце таксама: У Свіслачы не хапае ратавальнікаў: здаецца, шукаюць цэлую змену

Чаму частку будуюць у Грандзічах

Пра будаўніцтва новай аварыйна-ратавальнай станцыі ў Грандзічах стала вядома ў траўні 2018 года. Месца выбралі ў сувязі з развіццём інфраструктуры і пашырэннем мікрараёна, якому трэба гарантаваць пажарную бяспеку. У перспектыве ў Грандзічах будуць жыць не менш за 60 тыс. чалавек.

Будаўніцтва пажарнай часткі адбываецца ў лесе, на тэрыторыі былой базы падраздзялення 1-га зенітна-ракетнага палка, побач з вуліцай Віктара Саяпіна. Дзеля будаўніцтва на тэрыторыі былой вайсковай часткі засыпалі пруд. Падчас працаў выкарысталі грунт з будаўніцтва дарог у жылым мікрараёне. Побач пракладаюць участак будучай кальцавой аўтамагістралі.

Колькі грошай сышло на будаўніцтва

На будаўніцтва базы гарадской службы МНС планавалі выдаткаваць 1,2 млн рублёў. Такая сума была закладзена ў абласной інвестыцыйнай праграме. У планах была, між іншым, закупка трансфарматарнай падстанцыі для аб’екта цаной больш за 380 тыс. рублёў. Грошы планавалі браць з абласнога бюджэту.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024